• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Аляксандр Лукашэнка: на ШАС глядзяць як на будучыню, вельмі ўплывовы полюс

15.09.2022

На Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва зараз у свеце глядзяць як на будучыню, вельмі ўплывовы полюс. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Самаркандзе на сустрэчы з генеральным сакратаром ШАС Чжан Мінам.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь супрацоўнічае з ШАС ужо на працягу 12 гадоў. «Наш крок па ўступленні ў «шанхайскую сям’ю» ў якасці назіральніка не быў спантанным ці выпадковым. Тады Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва была яшчэ маладой, спрабавала ўвайсці ў сусветны парадак. Гэта ўжо цяпер на ШАС глядзяць як на будучыню, вельмі ўплывовы полюс нашай планеты. Тады было не так. Але мы ў той час вызначыліся, што будзем развіваць наша супрацоўніцтва з Шанхайскай арганізацыяй. У гэтым наша і палітычная, і эканамічная, можа быць, і ваенна-палітычная будучыня», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Таму, працуючы ў якасці назіральніка ў арганізацыі, мы прынялі рашэнне, што пара нам стаць паўнапраўным членам нашай «шанхайскай сям’і». Ведаю, вы нас падтрымалі і падтрымліваеце на гэтым шляху. І мы Вам за гэта вельмі ўдзячныя», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Чжан Міна за тое, што той знайшоў час выслухаць пазіцыю Беларусі па далейшым удзеле ў ШАС. «Але перш за ўсё ўдзячны Вам за тое, што вы пазітыўна ацэньваеце нашу ролю ў якасці назіральніка», – сказаў ён.

Прэзідэнт таксама падзякаваў генеральнаму сакратару ШАС, што ў арганізацыі заўсёды адгукаліся на просьбы беларускага боку і яго асабіста. «У апошнія прэзідэнцкія выбары вы прымалі ўдзел. Вы маглі ўбачыць Беларусь, ацаніць яе. Вашы прадстаўнікі (назіральнікі на выбарах. – Заўвага БелТА). І я вам удзячны за тыя ацэнкі, якія былі дадзены падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў. Гэта гаворыць пра тое, што і ШАС зацікаўлена ў нашай краіне», – адзначыў беларускі лідар.

У сваю чаргу Чжан Мін падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за ўдзел у саміце, адзначыўшы, што ён з’яўляецца пастаянным госцем на падобных форумах. Генеральны сакратар таксама падкрэсліў важнасць і значнасць для Беларусі цяперашняга саміту ў Самаркандзе.

Як паведамлялася раней, плануецца, што кіраўнік беларускай дзяржавы 16 верасня выступіць на пасяджэнні ў пашыраным складзе Савета кіраўнікоў дзяржаў – членаў ШАС. Аляксандр Лукашэнка агучыць прыярытэты ўзаемадзеяння Беларусі ў фармаце ШАС з улікам пададзенай раней заяўкі на далучэнне краіны да гэтай арганізацыі ў якасці паўнапраўнага члена (на сённяшні дзень Беларусь мае статус назіральніка). Размова таксама пойдзе аб актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

 

БЕЛТА