• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Беларускі Магілёў і расійскі Омск сталі гарадамі-пабрацімамі

04.07.2022

Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў і мэр Омска Сяргей Шэлест падпісалі дамову аб пабрацімстве паміж гарадамі.

Такім чынам, у Магілёва зараз 19 гарадоў-пабрацімаў і 26 гарадоў-партнёраў, тых, з якімі падпісаны пагадненні аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве, пратаколы аб намерах.

– Наш абласны цэнтр заўсёды адкрыты і гасцінны, мы рады кожнай магчымасці падзяліцца сваім вопытам і пераняць лепшае ў нашых калег. Падтрымліваем гандлёвыя сувязі са 105 дзяржавамі свету, экспартуем прадукцыю ў 82 краіны, – удакладняе Уладзімір Міхайлавіч. – Але тэндэнцыя многіх гадоў такая, і нам гэта сапраўды прыемна адзначыць, што Расійская Федэрацыя з'яўляецца асноўным эканамічным і гандлёвым партнёрам горада. На долю краіны-суседкі прыпадае больш як 65 працэнтаў агульнага аб'ёму знешняга гандлю. Развіваем супрацоўніцтва і ў сферы культуры, маладзёжнай палітыкі, спорту і турызму. Немалаважную ролю ў гэтым адыгрывае той факт, што Беларусь і Расія з'яўляюцца ўдзельнікамі Саюзнай дзяржавы, якая развіваецца ў інтарэсах звычайных жыхароў дзякуючы стварэнню рабочых месцаў, эканамічнай кааперацыі, нізкім тарыфам на энергію, празрыстым граніцам.

Дагавору аб пабрацімстве папярэднічалі гады цеснага сяброўства паміж Магілёвам і Омскам. Усё гэта вылілася ў падпісанне 7 жніўня 2016 года пагаднення аб супрацоўніцтве і партнёрстве. Штогод гарады праводзяць анлайн-сустрэчы па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Таксама ў Магілёве адкрыта вытворчасць тэхнічнага вугляроду, заснавальнікам якога з'яўляецца кампанія «Омск Карбон Груп».

– Сапраўды, нашы гарады звязваюць гады партнёрскіх адносін, – адзначыў мэр Омска Сяргей Шэлест. – Сёння мы пашыраем гэта ўзаемадзеянне, што дазволіць прадпрыемствам, бізнесу, сацыяльным інстытутам наладжваць больш аператыўныя і якасныя кантакты, нягледзячы на адлегласць. Асабіста мне падпісваць дамову аб пабрацімстве было прыемна ўдвая. Справа ў тым, што мой дзядуля і мой бацька нарадзіліся ў Магілёўскай вобласці, і падчас гэтага візіту ў Беларусь я нават наведаў іх малую радзіму ў Асіповіцкім раёне. Поўнасцю падзяляю меркаванне Аляксандра Лукашэнкі, выказанае ў адным з нядаўніх выступленняў, што нашы народы павінны быць разам. І падзеі апошніх гадоў і дзён пераконваюць нас у гэтым. Нам няма чаго дзяліць. Калі мы пачнём нешта дзяліць, то падзеляць нас саміх. Таму трэба трымацца разам. Спадзяюся, што падпісанне дадзенага дакумента аб пабрацімстве надасць магутны імпульс яшчэ больш цеснаму супрацоўніцтву паміж нашымі гарадамі і краінамі, яго развіццю, умацаванню. Будзем разам ствараць камфортнае асяроддзе для нашых жыхароў!

У найбліжэйшыя дні будзе зацверджаны план мерапрыемстваў па супрацоўніцтве Магілёва з Волагдай.

 СБ, фота mogilev.gov.by