• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Інвестыцыйны патэнцыял раёна прадставяць на міжнародным форуме ў Крычаве

21.07.2022

Раённы міжнародны інвестыцыйны форум «Крычаўскі раён – тэрыторыя ўстойлівага развіцця» збярэ каля 100 удзельнікаў у Крычаве 29 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця.

Удзельнікамі дзелавога мерапрыемства стануць прадстаўнікі бізнесу, інвестыцыйных кампаній, аб’яднанняў прадпрымальніцтва, міжнародных арганізацый Беларусі, Расіі, Егіпта, Кітая, раённых і абласных органаў улады. Форум дасць магчымасць азнаёміцца з інвестыцыйным і эканамічным патэнцыялам раёна, а таксама з патэнцыялам усяго паўднёва-ўсходняга раёна Магілёўскай вобласці.

Галоўнай тэмай форума стане інвестыцыйная дзейнасць. Прадстаўнікі Крычаўскага раёна прапануюць шырокі спектр магчымасцяў для інвестыцый у розных галінах эканомікі як для беларускіх, так і замежных прадпрымальнікаў.

Падчас форума пройдзе пленарнае пасяджэнне, аглядныя экскурсіі па прамысловых прадпрыемствах і інвестыцыйных пляцоўках Крычаўскага раёна. Запланавана падпісанне пагадненняў і пратаколаў аб намерах паміж суб’ектамі гаспадарання і патэнцыйнымі інвестарамі. Таксама адбудуцца выставы прамысловага, сельскагаспадарчага, турыстычнага патэнцыялу раёна, прэзентацыя інвестыцыйных праектаў для рэалізацыі. Завяршальным этапам форума стане цырымонія ўзнагароджання за ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Крычаўскага раёна.

Тэматычная сустрэча пройдзе ў райвыканкаме. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Крычаўскі раённы выканаўчы камітэт і ААТ «Магілёўскае Агенцтва рэгіянальнага развіцця».

БЕЛТА