•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Лукашэнка: мы зрабілі ўсё, каб для дзяцей і іх бацькоў Дзень ведаў стаў самым шчаслівым днём

01.09.2022

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў, навукова-педагагічных работнікаў з Днём ведаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Гэта свята ўсіх, хто 1 верасня пераступіў школьны парог, каб стаць бліжэйшым да сваіх мар, ажыццявіць якія дапамагаюць веды. Сёння пачынаецца новы навучальны год, для кагосьці першы ў жыцці. Беларускія школы з вялікай цеплынёй сустракаюць першакласнікаў. Мы разам зрабілі ўсё, каб для дзяцей і іх бацькоў гэты дзень стаў самым запамінальным і шчаслівым», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Студэнтам-першакурснікам, якім трэба будзе спасцігнуць асновы будучай прафесіі, Прэзідэнт пажадаў прайсці абраны шлях годна і з максімальнай аддачай, здабыць неабходныя для рэалізацыі сваіх мэтаў кампетэнцыі і навыкі.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў настаўнікам і выкладчыкам за такую важную працу і гатоўнасць аддаваць сябе без астатку нашым дзецям.

«Няхай новы навучальны год прынясе ўсім вам радасць новых адкрыццяў і зносін, а ў сценах школ, каледжаў і ВНУ заўсёды пануе атмасфера імкнення да ведаў, узаемнай павагі і любові да нашай роднай Беларусі», – гаворыцца ў віншаванні.