•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

На IX Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі Крычаўскі раён набыў яшчэ аднаго пабраціма

30.06.2022

Сёння ў Гродне стартаваў маштабны IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Яго галоўнай тэмай стала «Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў паглыбленні інтэграцыйных працэсаў у межах Саюзнай дзяржавы». Удзел у такім значным мерапрыемстве прымае старшыня Крычаўскага райвыканкама Андрэй Седукоў.

У межах форуму прадстаўнікі краін-суседак абмяркоўваюць пытанні імпартазамяшчэння, інтэграцыі эканамічных структур, супрацоўніцтва Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь у навукова-тэхналагічнай сферы ва ўмовах санкцыйнага ціску, падыходы да фарміравання адзінай прамысловай палітыкі Саюзнай дзяржавы і іншыя.

Адным з вынікаў мерапрыемства стала падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве. Так, кіраўнік нашага раёна Андрэй Седукоў падпісаў пагадненне аб устанаўленні партнёрскіх (пабрацімскіх) адносін паміж Гразінскім раёнам Ліпецкай вобласці і Крычаўскім раёнам Магілёўскай вобласці. Ён абмяняўся з кіраўніком адміністрацыі Гразінскага раёна Уладзімірам Рашчупкіным запэўненнямі ў наладжванні ўзаемадзеяння ў сферы адукацыі, аховы здароўя і культуры.

– Дакумент надасць чарговы імпульс усебаковаму супрацоўніцтву паміж нашымі рэгіёнамі, – выказаў упэўненасць Андрэй Мікалаевіч. Ён адзначыў, што пагадненне дазволіць наладзіць камунікацыю не толькі ў сацыяльнай сферы, але і паміж суб’ектамі гаспадарання.

Гразінскі раён з’яўляецца флагманам Ліпецкай вобласці за кошт размяшчэння тут аднаго з самых эфектыўных індустрыяльных паркаў Расіі – ДЭЗ «Ліпецк». Там ужо запушчана 27 прадпрыемстваў. Гэта самы паспяховы раён рэгіёна ў плане эканомікі. Таксама Гразінскі раён – лідар сацыяльных праектаў.

Дарэчы, падобныя пагадненні падпісала толькі пяць раёнаў Беларусі.

krichevlive.by