У Гродне прайшоў Мемарыял сярэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў Пятра Пачынчука па спартыўнай хадзе. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 120 лёгкаатлетаў у розных узроставых катэгорыях з усіх абласцей Беларусі і Мінска.
На рахунку прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці тры ўзнагароды. На дыстанцыі 1 кіламетр сярод дзяўчат 2009/2010 гадоў нараджэння першае месца заняла Наталля Купрыянчык, трэцяе – Надзея Галаўлёва. А на дыстанцыі 5 кіламетраў сярод юніёраў 2005/2006 г. н. сярэбраны медаль выйграў Арсеній Котаў.