•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Прадстаўнікі Маладзёжнага парламента Асіповіцкага раёна наведалі Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце

20.01.2023

Прадстаўнікі Маладзёжнага парламента Асіповіцкага раёна наведалі Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце. У склад дэлегацыі ўвайшлі 22 прадстаўніка Маладзёжнага парламента пры Асіповіцкім раённым Савеце дэпутатаў і перспектыўнага кадравага рэзерву Асіповіцкага райвыканкама. Хлопцы і дзяўчаты не толькі зазірнулі ў аўдыторыі ВНУ, але і паспрабавалі сябе ў ролі слухачоў акадэміі. Так, госці сталі ўдзельнікамі змадэляванага судовага працэсу, пабывалі ў кабінеце, які імітуе выбарчы ўчастак, а таксама паўдзельнічалі ў дэбатах.

Такія візіты неабходны для таго, каб моладзь з рэгіёнаў магла пазнаёміцца з адукацыйным працэсам установы, пераняць досвед арганізацыі студэнцкага самакіравання, перакананы рэктар Вячаслаў Даніловіч:

- Напрыклад, сумесны праект Акадэміі кіравання і Мінгарвыканкама «Мінская змена», у рамках якога моладзь нашай сталіцы прапануе ідэі па паляпшэнні інфраструктуры горада. Гэты праект можна рэалізоўваць і на рэгіянальным узроўні. Да таго ж амаль 80 працэнтаў нашых студэнтаў - іншагароднія. Таму сёння ў першую чаргу важна наладжваць актыўнае ўзаемадзеянне з моладдзю з усіх раёнаў нашай краіны.

У Акадэміі кіравання эфектыўна выбудавана работа і з перспектыўным кадравым рэзервам, дадаў рэктар:

- Для гэтага рэалізуецца праект акадэміі і адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Менска «Дублёр». На працягу аднаго працоўнага дня нашыя студэнты становяцца паўнавартаснымі супрацоўнікамі структурных падраздзяленняў адміністрацыі. Дзякуючы гэтаму яны атрымліваюць неабходны кіраўнічы досвед і могуць прачуць на сабе ўсю адказнасць дзяржаўнай службы. Гэты праект можна рэалізаваць і ў іншых гарадах.

Многія з удзельнікаў сустрэчы ў хуткім часе рыхтуюцца заняць кіруючыя пасады. Рэдактар інтэрнэт-рэсурсу газеты «Асіповіцкі край» Уладзіслаў Казлоў у іх ліку:

- Мяне ўключылі ў кадравы рэзерв раёна некалькі месяцаў таму, таму мне цікава ўглыбіцца ў тонкасці кіраўніцкай дзейнасці. Пабываць у акадэміі - унікальны вопыт. Застаўся пад уражаннем ад таго, як тут наладжаны адукацыйны працэс.

А вось першага сакратара Асіповіцкага раённага камітэта БРСМ Юльяну Вараўку зацікавілі дэбаты:

- Ніхто з нашай дэлегацыі раней не прысутнічаў на такіх дыскусіях, таму аргументы падбіралі на хаду. Мы пабывалі ў некалькіх аўдыторыях і даведаліся, якіх спецыялістаў рыхтуюць у Акадэміі кіравання. Думаю, сярод нас знойдуцца тыя, хто захоча паступіць сюды на завочку, каб прапампаваць веды ў галіне кіравання.

СБ