•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Прэс-канферэнцыя на тэму: «Аб падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага свята «Купалле» – «Александрыя збірае сяброў – 2022»

27.06.2022

Прэс-канферэнцыя на тэму: «Аб падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага свята «Купалле» – «Александрыя збірае сяброў – 2022» адбудзецца 27 чэрвеня 2022 г. а 15.00 у прэс-цэнтры Дома прэсы ў Мінску. Удзел у ёй прымаюць намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, начальнік упраўлення культуры Магаблвыканкама Алег Стэльмашок, прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна – адзінае ў сваім родзе ва ўсім рэгіёне – з’яўляецца найярчэйшай культурнай падзеяй для Падняпроўя. Усе купальскія мерапрыемствы праходзяць на беразе ракі Днепр, рэчышча якой служыла калыскай культуры многіх славянскіх народаў.

У 2022 годзе свята «Купалле» пройдзе 9-10 ліпеня. Праца пляцовак пачнецца з 11.00 і завершыцца начной дыскатэкай 10 ліпеня а 03.00. Арганізатары абяцаюць, што сёлета прапануецца зусім новы фармат для правядзення святочнага канцэрта, што ж ляжа ў яго аснову? Якія сюрпрызы чакаюць гасцей свята? Чаго чакаць ад удзельнікаў з краін замежжа? Якія тэматычныя пляцоўкі будуць арганізаваны? Што стане сімвалам свята сёлета?

У межах прэс-канферэнцыі спікеры таксама раскажуць пра тое, якія прадпрыемствы прадставяць сваю прадукцыю ў рамках свята на выставе «Зроблена ў Беларусі», пра цырымонію адкрыцця, пра рэспубліканскі турнір па паўэрліфтынгу, пра паказ новых калекцый адзення беларускіх вытворцаў, ушанаванне перадавікоў аграпрамысловага комплексу ў межах рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла», канцэрт артыстаў беларускай эстрады, гала-канцэрт і гандаль на імправізаваных кірмашовых вуліцах. Таксама вы даведаецеся, дзе і як можна набыць квіткі, азнаёміцца з праграмай мерапрыемстваў, даведацца расклад руху цягнікоў і аўтобусаў для падвозу/вывазу гасцей і ўдзельнікаў свята і многае іншае.

Рэд., dompressy.by