•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

У Магілёўскай вобласці завяршаецца падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона

13.09.2022

У Магілёўскай вобласці пашпарты гатоўнасці да асенне-зімовага сезона атрымала больш за 97% спажыўцоў і прыкладна такі ж працэнт цеплакрыніц. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела энергетыкі і паліва камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Акулаў.

РУП «Магілёўэнерга» цалкам падрыхтавала ўсе свае аб’екты да ацяпляльнага сезона, – удакладніў ён. – У жыллёва-камунальнай гаспадарцы падрыхтоўка знаходзіцца на завяршальнай стадыі, работы па замене і ізаляцыі цеплатрас выкананы больш чым на 80% і будуць завершаны ў найбліжэйшыя два тыдні. Запасы паліва ў поўным аб’ёме па ўсіх аб’ектах гаспадарання. Адзначу, што падрыхтоўка да асенне-зімовага сезона – гэта штатная праца, якая праводзіцца штогод. Менавіта таму ўсе складаныя пытанні вырашаюцца загадзя. На сёння ўжо завяршыла падрыхтоўку да асенне-зімовага перыяду больш за палову раёнаў вобласці, а таксама горад Бабруйск».

У рэгіёне створаны неабходны запас драўлянага паліва, выканана планавае заданне па забеспячэнні насельніцтва і іншых спажыўцоў паліўнымі брыкетамі. Для падрыхтоўкі жыллёвага фонду да асенне-зімовага перыяду ў месцах агульнага карыстання заменена і ўстаноўлена шкленне, адрамантаваны сістэмы ацяплення, цеплапункты, даху, цеплавыя ізаляцыі, коміны і вентыляцыйныя каналы ў шматкватэрных дамах.

Аляксандр Акулаў таксама адзначыў, што ўсе камунальныя службы гатовыя да пазаштатных сітуацый, генератары і запасныя кацельні знаходзяцца ў працоўным стане. Акрамя таго, створаны аварыйна-аднаўленчыя брыгады і вызначаны парадак іх дзеянняў пры ліквідацыі пазаштатных сітуацый, зроблены запасы неабходных для іх працы матэрыялаў, інструментаў і спецадзення, забяспечана працаздольнасць транспартных сродкаў высокай праходнасці. «Гэта дае падставу сцвярджаць, што ў рэгіёне правядуць ацяпляльны сезон без збояў, а таксама справяцца з любымі пазаштатнымі сітуацыямі», – падкрэсліў ён.

БЕЛТА