Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт
11 красавіка 2024

Ганаровыя госці наведалі дзіцячы дом сямейнага тыпу ў в. Мікалаеўка-2

Як і чым жывуць дзіцячыя дамы сямейнага тыпу - тэма, якая заўсёды знаходзіцца на асаблівай увазе. Менавіта такія ўстановы дапамагаюць рабятам, якія страцілі магчымасці па тых ці іншых прычынах расці ў сям'і, ізноў здабыць цяпло хатняга агменю, увагу і клопат дарослага.

У рамках вывучэння дадзенага пытання намеснік міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая, начальнік і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі і Ірына Кускова адпаведна, а таксама начальнік аддзела па адукацыі Магілёўскага райвыканкама Наталля Колас наведалі дзіцячы дом сямейнага тыпу ў в. Мікалаеўка-2, дзе зараз выхоўваюцца 11 дзяцей.

За плячыма Інэсы Куляшовай, якая стала для дзяцей другой мамай, 30 гадоў педагагічнага стажу і 13 гадоў працы ў дзіцячым сацыяльным прытулку Магілёўскага раёна. Таму педагог добра ведае, праз што прыйшлося прайсці рабятам, як знайсці да іх падыход і як зрабіць так, каб кожны з іх адчуваў сябе любiмым і абароненым.

Ад 5 да 16 - такі ўзрост выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Мікалаеўцы-2. І кожнаму дзіцяці, няхай гэта будзе наведваючы дзіцячы садок Арцём або хлопцы-школьнікі, патрэбны клопат і ўдзел. Ці атрымліваецца ахапіць увагай усіх? Судзячы па дагледжанасці рабят, іх спакойнаму і пазітыўнаму настрою, зацікаўленаму і адчыненаму погляду - так, атрымліваецца. Гэта падчас наведвання адзначылі і госці.

Хлопчыкі і дзяўчынкі расказвалі пра свае захапленні і поспехі ў вучобе, дзяліліся планамі на будучыню, дэманстравалі ўменні ў розных напрамках дэкаратыўна-прыкладной творчасці (падчас наведвання якраз праходзіў занятак гуртка, які вяла выкладчык з Камінтэрнаўскай сярэдняй школы Алеся Углікава, якая адзначыла даравітасць і працавітасць юных вучняў). Акрамя таго, кіраўнікі са сферы адукацыі ўважліва вывучылі ўмовы пражывання дзяцей, ацанілі арганізацыю прасторы вялікага і ўтульнага дома для вучобы і адпачынку хлопчыкаў і дзяўчынак.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася і такое важнае пытанне, як магчымасць зносін педагогаў-выхавальнікаў з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу адзін з адным. Падзяліцца вопытам, сумесна знайсці выйсце з той ці іншай сітуацыі - гэта тое, што, бясспрэчна, дапаможа кіраўнікам такіх дзіцячых дамоў у іх такой важнай і патрэбнай працы. Кіраўнікі сферы адукацыі станоўча ацанілі працу Інэсы Куляшовай, у тым ліку і ў справе творчага развіцця і патрыятычнага выхавання (паэтычнае выступленне рабят кранула ўсіх прысутных непадробнай шчырасцю) і, вядома, уручылі падарункі выхаванцам дзіцячага дома сямейнага тыпу. Ну а дзеці на памяць аб мінуўшай сустрэчы падарылі ганаровым гасцям сувеніры, вырабленыя сваімі рукамі.

Да спіса навін