Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт
2 мая 2024

У аграгарадку Палыкавічы ўзводзяць сеткі водазабеспячэння. Вяскоўцаў забяспечаць якаснай пітной вадой

У мэтах стварэння камфортнага асяроддзя пражывання і развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўжо чацвёрты год у нашай краіне рэалізуецца праграма "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе", распрацаваная на 2021-2025 гады, у рамках якой для павышэння якасці падаваемай вады і развіцця сістэмы водазабеспячэння створана падпраграма "Чыстая вада". Асноўная мэта гэтага праекта - забеспячэнне спажыўцоў цэнтралізаванымі сістэмамі водазабеспячэння і вадой пітной якасці, а таксама павышэнне якасці ачысткі сцёкавых вод і надзейнасці сістэм каналізацыі.

Клапоцячыся аб здароўі вяскоўцаў і выконваючы даручэнне Кіраўніка дзяржавы, сёння мясцовая ўлада ставіць задачу: дайсці да глыбінкі, да самых аддаленых і маланаселеных вёсачак раёна, каб максімальна забяспечыць жыхароў Прыдняпроўскага краю чыстай пітной вадой. У Магілёўскім раёне гэтыя задачы паспяхова вырашае філіял "Магілёўскі водаканал" УПКП ВКГ "Магілёўаблводаканал" пад кіраўніцтвам Сяргея Драздоўскага.

Аб планах на бягучы год і аб тым, якія работы праводзяцца філіялам на тэрыторыі Магілёўскага раёна, Сяргей Аляксандравіч распавёў старшыні Магілёўскага райвыканкама Алегу Чыкіда і яго намесніку - Ірыне Курашовай падчас наведвання аб'екта па вуліцы Цэнтральнай аграгарадка Палыкавічы, дзе ў дадзены момант вядуцца работы па ўзвядзенні сетак водазабеспячэння.

На сённяшні дзень на аб'екце актыўна вядзецца комплекс мерапрыемстваў, які ўключае ў сябе правядзенне земляных работ, мантаж інжынерных сетак, устаноўку бетонных кольцаў і пракладку труб, які ў хуткім часе завершыцца падключэннем да сетак водазабеспячэння па вуліцы Крупскай горада Магілёва.

Па словах Сяргея Драздоўскага, дадзены аб'ект, на які затрачана 3,2 млн рублёў, забяспечыць якаснай пітной вадой жыхароў аграгарадка Палыкавічы. Сродкі ўкладзены значныя, але ўлічваючы тую карысць, якую яны прынясуць вяскоўцам, - гэта свайго роду інвестыцыі ў інтарэсах здароўя і дабрабыту людзей.

Акрамя таго, Сяргей Аляксандравіч адзначыў, што для спажыўцоў, якія выкажуць жаданне падключыцца да цэнтральнага водазабеспячэння, будзе прадастаўлена магчымасць аплаты ў растэрміноўку.

– План мерапрыемстваў распрацаваны, таму зараз плённа працуем над яго выкананнем. І здача ў эксплуатацыю аб'екта ў аграгарадку Палыкавічы, запланаваная на пачатак лета, дасць магчымасць нам наблізіцца да той мэты, якую паставіў нам Прэзідэнт, - падкрэсліў дырэктар філіяла "Магілёўскі водаканал".

Гаворачы аб тых задачах, якія пастаўлены канкрэтна на гэты год, Сяргей Драздоўскі адзначыў, што ўсяго па Магілёўскім раёне будзе перакладзена каля 1700 м сетак водазабеспячэння і 700 м - сетак водаадвядзення. У бліжэйшай перспектыве - рэканструкцыя водаправоднай сеткі ў аграгарадку Масток і вёсцы Старая Ляжнёўка, каналізацыйнай сеткі - у аграгарадку Кадзіна і вёсцы Падгор'е.

Таксама Сяргей Аляксандравіч распавёў, што ў 2024 годзе з'явіцца яшчэ адна станцыя абезжалезвання - у вёсцы Бракава (дарэчы, ужо трыццатая ў Магілёўскім раёне). Што датычыцца маланаселеных пунктаў з колькасцю насельніцтва да ста чалавек, з улікам эканамічнай мэтазгоднасці там будуюць міні-станцыі абезжалезвання. Сёлета яны з'явяцца ў вёсках Новая Мілееўка, Ляжнёўка, Дабрасневічы, Забалацце, Заверажжа і Нядашава-1. Шляхам перападключэння вёсак да ўжо існуючых сетак з вадой нарматыўнай якасці ўдасца забяспечыць адпаведнай вадой жыхароў вёсак Бабровічы, Зімніца, Салтанаўка і Стайкі.

Напрыканцы размовы старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда пацікавіўся ў дырэктара філіяла "Магілёўскі водаканал" аб тым, наколькі хутка яны рэагуюць на заяўкі, якія паступаюць ад грамадзян. У сваю чаргу кіраўнік прадпрыемства адзначыў, што дзякуючы сістэмнай рабоце спецыяльна створанай аварыйнай брыгады ўсе пытанні, якія паступаюць ад спажыўцоў, аператыўна вырашаюцца, дадаўшы, што апошнім часам назіраецца значнае зніжэнне колькасці заявак. Гэта сведчыць аб тым, што тая работа, якая выконваецца філіялам на карысць паляпшэння якасці жыцця вяскоўцаў, дае станоўчы вынік.

Да спіса навін